Leibonik — Emigrant Song

preview_player
Показать описание

Прысвячаецца маім сябрам — за межамі Беларусі і дома.

Гэта першая песня з майго першага "эмігрантскага" альбома, які выйдзе неўзабаве. Адчуваю патрэбу адрэфлексаваць тэму пераезду, пасля чаго можна будзе смела зноў вярнуцца да "тупых песняў", якія, спадзяюся, вы таксама будзеце чакаць і слухаць.

Заўжды з вамі,
дзе б ні знаходзіўся,
Сяргей.

Над запісам працавалі:

Leibonik — Emigrant Song (Скажы, Віталік)

На "Роспачы ладдзю" схадзіў бы зноў ў Тэатр лялек,
Але адчаліў твой цітанік. Скажы, Віталік?
На лецішча бацькам прывезла бы свайго ты краша,
Але жывеш ля акіяна. Скажы, Наташа?

Ты шмат вандруеш па свету, скажы, Дзёня,
Але ўсё меней 375 у тэлефоне.
Хацеў бы аксамітнага і караоке ў графах,
Затое Жэня пабываў ўжо ў дваццаці штатах.

Вось бы пасля шахты накаціць настоечку на хлебе,
Але ў Шнэкуцісе не тое. Скажы, Глебе?
Скажы, Міша, дачку звазіць бы ў Магілёў,
Мінімальна пакалдырыць ля дняпроўскіх берагоў

Мала хто разлічваў на такія во прыгоды –
Выязджаў на паўгады, а атрымалася на годы,
Ну пашырыш гарызонты, ну такой бяды –
Выязджаў на пару год, а ад'ехаў назаўжды.

Ну падвучыш мовы, аб’ехааўшы Пангею…
Вы гляньце, пане-каханку Андрэю,
Як мякка ільне да беларусскага нёба
Пшэпрашам, лаб вакар, асалям, мадлоба!

Вось твой саунд-трэк на еўрапейскіх магістралях –
Led Zeppelin – Immigrant Song. Cкажы, Віталя?
Столькі ж бараў, так жа соладка ад дыма,
Але старая Прага не Падол. Cкажы, Дзіма?

Хацела б сцежкай да Дзісны прайсці ляском ад поля,
А як табе бурштын балтыйскі, скажы Воля?
Хацела б на канцэртах у Менску расквітаць як ружа,
А як табе пан-еўрапейскі тур, скажы Ксюша?

Каця, ці прыгожая ў Лондане ляпніна
ў Belarusian Library of Francis Skaryna?
Цікава разглядаць па суботах і нядзелях
Вроцлаўскіх гномаў? А, Эміля? А, Анеля?

З кожным заездам ў Кракаў да Валеры
Я ўсё больш забываюся ўзор мапідаўскай шпалеры.
Хоць айран не кефір, гранола не каша,
Усё лепш чым без суда сядзець. Скажы, Паша?

І вось я тут як вялікая панда
Спяваю мінорную песню эмігранта,
А мог бы спяваць там, дзе лямпачка не гасне,
Бадзёры марш беларускага вязня.
Рекомендации по теме
Комментарии
Автор

Я мігрант з Украіны. Усе ўкраінцы разумеюць беларускую. Я часта слухаю тваю песню. Асабліва ў кепскія дні. У тваёй песні душа, якую мы ўсё адчуваем. Жыве́ Белару́сь! Слава Україні! Дзякуй!

АлександраДочинец
Автор

Привет из Израиля. Три года здесь. Вчера друзья из Беларуси, зная о моей любви к белорусскому языку, прислали ссылку. Только одно слово. Спасибо. Жыве Беларусь.

Pavel-ytch
Автор

"Мала хто разлiчваў на такiя вось прыгоды - выязжаў на поўгады, а атрымалася на годы..." Балюча атрымалася... Вялiкi дзякуй з пад Гданьску!

yauhenndtchay
Автор

Працягвайце гучаць, калі-ласка, што б не адбывалася, удзячнасць і падтрымка, люблю вашу творчасць

Kniazhnami
Автор

Jestem Polakiem i słucham waszych piosenek.
Dziękuję bardzo.
Życzę wszystkim Białorusinom wolności. Jesteście silni i pokonacie zło.
Naprawdę wolni możemy być tylko wszyscy razem.
Za wolność naszą i waszą.
Czekam na moment, gdy tylko będzie można pojechać i odwiedzić wolną Białoruś.

dasein
Автор

Кранальна. Як заўжды, уразіла. І троху балюча....

LesleyKnife
Автор

Дзякуй, Сярожа. Эмігранту ад эмігранта ❤

JM-fyco
Автор

Дзякуй з Менску. Апошнія радкі такія беларускія. Ты ці эмігрант, ці вязень..

antos
Автор

Як заўжды моцна, няхай і балюча. Дзякуй, Сярога!

siarzhuk
Автор

Авохці мне, як балюча. Апошнія кадры, калі герой нібы зьнікае ў натоўпе, -- прам адразу сьлёзы з вачэй. Вы таленавіты чалавек, дзякую вам.

AlenaSchatzi
Автор

Пасла такіх не "тупых песень" сяджу і плачу ў роспачы... хоць сам і ў Беларусі

aleshulevic
Автор

Абдымаю! Мы -разам! Вітанкі з Вільні🤍❤️🤍

MargaritaLevchuk
Автор

Божачкі, такая тут праўда, і Валера ў Кракаве, і Эміля ва Ўроцлаве, і Ксюша на канцэртах у Еўропе, хіба што я не на Балтыцы, а ў Варшаве, дзякуй велічэнны, Сярожа ❤❤❤

TheBirkka
Автор

Дзякуй ад унутранага эмігранта, пане Сярожа! Дзяўбану заўтра гарадзенскага кефіру за вашае здароўе! ❤

IsmailChahuglu
Автор

Дзякуй за выдатную песню, Сяргей! Праслухаў раз 10 запар, з мокрымі вачыма

bonaventure
Автор

Песня, якая разбіла ўшчэнт і тых хто застаўся, і тых хто з'ехаў. Дзякуй вам вялікі за творчасць, якая яднае❤‍🩹

loura_lunar
Автор

Ніколі б не падумаў, што мапідаўскія шпалеры адгукнуцца тугой у сэрцы…

Дзякуй за сьпеў

dzik_lit
Автор

Сіжу ў Польшчы і слухаю са слязамі на вачах. Не бачыла маму і бабулю ўжо паўтара гады. Хочацца дадому ў вольную краіну🥲
Дзякуй, эмігранту ад эмігранта❤

НастасьяЕрмолаева-жч
Автор

Вау, який класний вайб! Обожнюю вашу мову! Привіт всім вимушеним емігрантам від українки з Гданьська!
Тримайтеся ✊🏻 Колись це закінчиться!

alinaazaika
Автор

Спачатку падалося, што ты проста пералічваеш імёны, а потым да мяне дайшло, што гэта пра канкрэтных людзей. Другі дзень не магу перастаць слухаць. І перастаць плакаць...

mariahrits