Leibonik — Slimak

preview_player
Показать описание

Удзельнічалі:


Амстэрдам-Мінск-Варшава-Жодзіна

LEIBONIK — SLIMAK

Харашо быць дзьмухаўцом у полі,
Свістанула ветрам - вось табе гастролі.
Быць маленькай хмаркай пэўна бы няблага…
Бывай Смаргонь, здароў Парыж, чакай Чыкага!

Навогул гістарычна я вельмі лакальны хрэн,
Эндэмік, што не схільны да жыхарства перамен,
Але цікава дужа што там ёсць за паваротам –
Усё-ткі адзін раз жывем на гэтым свеце, шо там?

А так хацелася б хамут адкінуць і аглоблі,
Ляцець у невядомасць смела бы ў палёце соплі,
Ці мо замест саплі сказаць бы трэба жураўля?
Але ў нейкім сэнсе ўсё на гэтым свеце трошачку сапля.

Мне б аднойчы раннім ранкам нейкім цудам
Прачнуцца недзе у Сахары качавым вярблюдам,
Ці кітом блакітным, што спявае безгалоса,
Махануць выходнымі з Грэнландыі да мора Росса.

Мару і планую як ўсю зямлю аб'еду,
Мякка лёгшы на канапу пасля сытнага абеду,
І пакуль мяне чакае цудаў свету асарці
Мне бы вылезці з-пад коўдры: адзеялка, отпуці

Растаманы хой, слізь пакідаю за спіной!
Харашо быць слімаком – усё сваё важу з сабой.
Ці лепш ператварыцца мне ў чалавека-смоўжа?
Без нічога голым поўзаць – харашэчна, боўжа!

Растаманы ёў, усім прыветы ад грыбоў!
Усё што маю успаміны і даволі шмат сяброў.
Заўтра жа гатовы ехаць хоць да чукчаў, хоць да чэхаў.
Бруханогія па конях! Рукі ў ногі і паехаў!

У прыхожай не магу знайсці красовак -
Я навогул целам не прыстасаваны да вандровак,
Мне дімсамы не заменяць ваўкавыскія пельмені,
Карацей, складанавата пераношу я змяненні.

Мне бы рук яшчэ дзьве штукі, самых простых, не базукі,
Мне яшчэ бы пару ног – а дзе тады на іх браць брукі?
Мне б у пашпарт сто старонак, каб хапіла дольш на візы,
Мне бы хвост як ў гадзіллы каб прасцей цягаць валізы.

Мне тут кажуць, што я трошачку пасунуўся кабінай,
Але я ўсур'ёз гатовы стаць вандроўнаю машынай –
Стаць пассатам бэ чатыры, на мяжы касіць банкноты,
Трыста літраў поўны бак – адсмакчыце, аўтаботы!

Раз красовак не знайшоўся, так і быць вазьму сандалі,
Фёдар Конюхаў, падсунься на вандроўным п'едыстале,
Але перш, чым навастрыць свае лыжы за мяжу,
Фатасінтэз запушчу і яшчэ троху паляжу.

Растаманы хой, слізь пакідаю за спіной!
Харашо быць слімаком – усё сваё важу з сабой.
Ці лепш ператварыцца мне ў чалавека-смоўжа?
Без нічога голым поўзаць – харашэчна, боўжа!

Растаманы ёў, усім прыветы ад грыбоў!
Усё што маю успаміны і даволі шмат сяброў.
Заўтра жа гатовы ехаць хоць да чукчаў, хоць да чэхаў.
Бруханогія па конях! Рукі ў ногі і паехаў!
Рекомендации по теме
Комментарии
Автор

Касцюм слімака шыкоўны, як і сам тэкст;) агонь

vozh_voice
Автор

Гэта цудоўна! Нават не ведала, што такія вясёлыя рабяты так файна па-беларуску спяваюць🤩

Hanna_Bial
Автор

Я калісьці марыла стаць воблакам! Вось, думала, як файна, ляціш, глядзіш ўнізе на палі, лясы й гарады! )))
Сапраўды, бывай Смаргонь здароў Парыж! ))❤

АсяБагадасарян
Автор

Нiчога! Вунь асад паказау якiя будуць заторы на мяжы!!!❤...

Анатолий-лжд
Автор

Адзеялка! Адпусцi...😂🎉 Адпачыця, аутаботы!!😊

Анатолий-лжд
Автор

Як спынiцца гэта слухать i глядзець!!???🤔🤩 Пяты дзень ужо! Апути! 😁

jinriva
Автор

Еее! Настрой на ўвесь дзень, дзякуй! Усім якасны сератанін з раніцы

illuminacija.y
Автор

Дзякуй!
Даеш пазітыў
Натхнення табе, Спадар Лябонік❤

Гарачыяблінцы
Автор

Па-першае - гэта прыгожа...па-другое і па трэцье - таксама прыгожа!!! Растаманы - воў, воў, воў, як заплесці дрэды, калі мала валасоў!!! Выдатна!

АлександрКартошкин-ък
Автор

Спадабалася, таленавіта і прафесійна. Дзякуй вялікі.паглядзеў з задавальненнем.😀👍

ntonbernacki
Автор

Не, пра прэм'еру гэтага сінгла ў "Ашмянскім весніку" не ўзгадаюць, няма што й казаць!
Што робіцца- пра Смургонь спявае, а мы што- лысыя, нібыта? Непатрыятычна, Сяргей.
Дапішы пра Ашмяну! Тэрмінова!

marinakulikowska
Автор

Выдатны кліп, а тэкст... тэкст проста шыкоўны !!! З найлепшымі зычэннямі !!! Берасце.

spadar_Siarzuk
Автор

Сирожын голас пазнаю с закрытымі вачыма 😂😂😂 Красаучык 😎

blbl
Автор

А мне больш падабаюцца Ашмянскія пельмені)))дзякуй за настрой, натхнення ў творчасьці!

rneli
Автор

Некаторы час пасля эміграцыі пазбягала купляць рэчы, каб не прарастаць карнямі ў новае жытло. Падавалася, што жыць з адной валізкай - гэта і ёсць свабода. Але ж эміграцыя зацягнулася, і я такі абрасла. Цягаюся цяпер, як паравоз, ад месца да месца з газэляй і грузчыкамі. Але кінула б гэта ўсё, каб вярнуцца. З лёгкасцю. Хіба што мужа ўжо ня кінеш, а ён супраць😔

zhuzzzhu
Автор

Uwielbiam tego faceta, czekam na koncerty we Wrocławiu❤

alexandrcravets
Автор

Сяржук, усё як заўсёды, лёгка і пазітыўна, нават калі вельмі ўсё сумна …творчых поспехаў і натхнення 🫶

marynalevatenko
Автор

Практически не понимаю текста, но, тем не менее, песня и клип очень нравятся! Это цепляет! Спасибо за Ваше творчество! И отдельное спасибо за Emigrant Song... Удачи Вам!

alesnnRu
Автор

Растаманы еу, усим прывет и ад грыбоу!

dannialien
Автор

Падабаецца партыя саксафона, добра так пасуе, no cry

Kniazhnami