Дрозды - Беларуская Мова (Прэм’ера 2022)

preview_player
Показать описание
СТАЦЬ СПОНСАРАМ КАНАЛА:

Мы маем вялікую колькасць песен на беларускай мове, але пра берускую мову песен ня шмат! "Беларуская мова" - чарговы сумесны твор гурта Дразды і паэта Леаніда Пранчака.

Словы: Леанід Пранчак
Музыка: Віталь Карпанаў
Гук: Слава Трыбухоўскі, Дзмітрый Білаш

Рэжысёр - Ганна Герт
Аператар-пастаноўшчык - Аляксандр Вавілаў
Лінейны прадзюсар - Любоў Вавілава
Гафер - Віктар Зайцаў
Мастак-пастаноўшчык - Дзмітрый Герт
Грым - Таццяна Нагорная
Касцюм - Вольга Гілёва, Таццяна Стасіловіч
Колеракарэкцыя - Ігар Курбанаў
Акцёры - Арына Варапаева, Алена Дземідовіч, Раман Нагорны.

Дзякуем турыстычнай вёсцы "Белыя лугі".

БЕЛАРУСКАЯ МОВА

Як ручаёк лясны
У ранiшняй цішы,
Звiнiць i ўдаль плыве,
Як пошум спелай нiвы,
Як зорны перазвон —
Мелодыя душы, —
Маёй Айчыны спеў —
Высокi i праўдзiвы.

Ты бабуліна казка,
Ты матуліна ласка,
Ты гаючая краска,
Ты ад болю замова.
Хлеб на чыстым абрусе,
Храм, дзе Богу малюся,
Ты душа Беларусі
Беларуская мова!

Успомнiм, хто мы ёсць,
Што мы — гаспадары!
У еднасцi людской,
А не ў зацятай змове
Давайце гаварыць,
Давайце гаварыць
На роднай, на сваёй,
На беларускай мове.

Ты бабуліна казка,
Ты матуліна ласка,
Ты гаючая краска,
Ты ад болю замова.
Хлеб на чыстым абрусе,
Храм, дзе Богу малюся,
Ты душа Беларусі
Беларуская мова!

Любоўю Беларусь
Мы здолеем сагрэць.
Радзімая зямля,
Майго жыцця аснова.
Не дай памерці нам,
Не дай нам анямець!
Мы будзем жыць датуль,
Пакуль жывая мова.

Ты бабуліна казка,
Ты матуліна ласка,
Ты гаючая краска,
Ты ад болю замова.
Хлеб на чыстым абрусе,
Храм, дзе Богу малюся,
Ты душа Беларусі
Беларуская мова!

Словы: Леанід Пранчак
Музыка: Віталь Карпанаў

Аранжыроўка гурт "Дразды":
Ілля Немыцька - баян,
Сяргей Кісялёў - бас-гітара,
Андрэй Маўрын - ударныя,
Раман Гарбацкі - электра-гітара,
Фёдар Шахлевіч - перкусія,
Канстанцін Цеўрызаў - саксафон.

Саундпрадзюсірванне,звядзенне, мастэрынг:
Слава Трыбухоўскі,
Дзмітрый Білаш

Группа Дрозды в соц.сетях:

Организация концертов: +375(29)313 06 28
Рекомендации по теме
Комментарии
Автор

Хлопцы, якая ж цудоўная песня! Гэта неверагодна, і моцна, і пяшчотна. Такі гонар. Кожнае слова, кожны сказ - як каштоўнасць.

ksenia
Автор

Дзякуй! Па беларуску, душэўна і мілагучна! Кранае да глыбіні душы. Прыемна, што ёсць такія гурты у нашай краіне. Поспехаў Вам, Віталь!

ЮрийГорбач-хы
Автор

Як прыгожа гучыць наша мова. Дзякуй за цудоўную песню.

ЛИДИЯПОТАПОВИЧ
Автор

Дзякуй вам, хлопцы,за такия песни. Дзякуй Богу, што у Беларуси такая цудоуная

ИринаМихалёнок-кб
Автор

Менавіта так. Пакуль жыве мова - жыве і Беларусь. Не забываем, хто мы ёсць.
Вялікі ДЗЯКУЙ!

maximyn
Автор

Пачуеш такія песні і хочацца размаўляць на беларускай мове. І “хлеб на чыстым абрусе” бабулін, і яркія карцінкі вясковага дзяцінства ўсплылі ў маёй памяці...
Дзякуй, хлопцы!

АнжеликаДемидова-йе
Автор

Дзякуй вам за тое, што займаецеся развіццём беларускай культуры і захоўваннем беларускай мовы

brkvn
Автор

Цудоўная песня, вельмі душэўнае выкананне.!!!Поспехаў! І дзе б ні шоў, і дзе б ні быў я, сэрцам да цябе імкнусь - мая Радзіма Беларусь! Так

ЮрийДикевич-хс
Автор

малайцы, вы не словамі а справай паказваеце любоў да Радзімы. Вы прыклад для ўсіх беларусаў!

molot
Автор

Это ж как надо любить свою Родину! Восхищаюсь!!! Здоровья и счастья Вам, дорогие Дрозды!!!!

she
Автор

Малайцы хлопцы, так трымаць!!! Новых выдатных творау!!!

ГлебТумилович
Автор

Якая прыгожая песня. Бярэ за душу так, што дрыгота прабирае. Вы лепшыя, дзякуй Вам вялики.

ЕленаЗемлячкина
Автор

Малайцы, вельмі прыгожы і эмаціянальны кліп! Згоден з вамі, у нас-патрэбна быць родная мова! Кожны народ, размау́ляе на сваёй роднай мове... Чаму у нас зусім не так, чым мы хужэй за іх, што нам недазваляе гэта зрабіць?!

vadimnej
Автор

Віталій Карпанаў вялікі дзякуй вам і вашаму гурту ДРАЗДЫ за цудоуную працу!Калі ласка рабіте боляй такіх песян на мове Беларусі моцна патребны такія трекі

РаманАндрэеў-тн
Автор

Браво! Какие вы молодцы! Найлепшы заклик вывучаць родную мову!

allalegoff
Автор

Сапраўды цудоўны тандэм, шыкоўны спеў і шчырыя прызнанні ў любові да роднага слова Леаніда Пранчака.Няма ў цэлым свеце прыгажэй, чым наша гаючая мова. Слухаеш і вялікай гордасцю напаўняюцца сэрца і душа за такіх слынных маладых людзей.На доўгія гады вам творчага патэнцыялу, натхнення і беражыце родную мову . З павагаю Вера Вайцюль.

ВераВатйюль
Автор

Такая захапляльная душэўная песня! Дзякуй вам за гэтую чыстую беларускую душу!

kdxzldt
Автор

Цудоўная песня, малайцы хлапцы, так трымаць! Наша МОВА- наша ГОДНАСЦЬ! Заўжды з задавальненнем Вас слухаю.

petersonik
Автор

Дзякуй вялiкi хлопцы - майстры сваёй творчай справы!!!

sportlife
Автор

Дзякуй вам, хлопцы!!! Вялікі дзякуй!!!

redfox
welcome to shbcf.ru