ДРОЗДЫ - ЗОРКI (ПРЭМ'ЕРА 2023)

preview_player
Показать описание
СТАЦЬ СПОНСАРАМ КАНАЛА:

Альбом “Беларусь, ты-мая!” слухайце тут:

Рэжысёр - Ганна Герт
Аператар-пастаноўшчык - Аляксандр Лукашкоў
Гафер – Вадзім Церах . Праца са святлом - Анрэй Бандаравец
Грым – Надзея Сліжэўская
Касцюм – Марыя Гарэлая
Колеракарэкцыя - Ігар Курбанаў
Галоуная гераіня – Даша Герман,
акцеры - Марыя Аляксандрава, Раман Нагорны.
Харэограф – Аляксей Кiсялёў
Шоу Балет - Феерыя

Словы: Леанід Пранчак
Музыка: Віталь Карпанаў

ЗОРКI:

Рака ў цёмным лесе празрыста-студзёная.
Вярба над ракой да вады нахілёная.
Нябёсаў кілІм над лугамі-палеткамі
Расквечаны зорамі, зорамі-кветкамі.
А зоры ў затоцы квітнеюць лілеямі,
Пад плынню рачной выгінаюцца феямі.
Пятляе рака ў цёмным лесе да раніцы,
А сэрца з грудзей маіх рвецца у паніцы!

Раз, два, тры, чатыры, пяць…
Зоркі падаюць, ляцяць
На палі, на сенажаць,
На узгоркі.
Буду я іх сабіраць,
Каб табе падараваць.
Раз, два, тры, чатыры, пяць…
Зоры-зоркі!

Чароўная ноч растаЕ жоўтай поўняю,
Узмахам вясла і журбой невымоўнаю.
Туман па-над сцежкай здаецца кудзеляю,
Слязінка – расой, а усмешка – надзеяю,
Што зоры не ўсе на зямлю асыпаюцца,
Што словы мае цеплынёй адклікаюцца,
Што зноў будзе ноч не такая кароткая,
Што ты прыплывеш да мяне белай плоткаю.

Аранжыроўка гурт "Дразды":
Ілля Немыцька - баян,
Сяргей Кісялёў - бас-гітара,
Андрэй Маўрын - ударныя,
Раман Гарбацкі - электра-гітара,
Фёдар Шахлевіч - перкусія.

Над гукам трэка і усяго альбома “Беларусь ты мая” працавалі:
Слава Трыбухоўскі
Дзмітры Білаш

Группа Дрозды в соц.сетях:

Организация концертов: +375(29)313 06 28
Рекомендации по теме
Комментарии
Автор

Як прыемна слухаць беларускую мову. Такую прыгожую, мелагучную. Дзякую, Дразды!!! Творчых поспехаў!!!

ЛИДИЯПОТАПОВИЧ
Автор

Яшчэ ў школе, настаўніца беларускай мовы казала, што беларуская мова самая ласкавая і мілагучная, самая пяшчотная! Дразды - мая любоў!!!! Песні самыя прыгожыя і так і цягне танчыць!!! ❤❤❤❤❤

НатальяЯкубовская-хи
Автор

Песня обалденная!🤗👍💥💥💥И клип обалденный!Прикольный, смешной и добрый клип.❤️Ребята, вы наше белорусское чудо!🤗

ЛанаЯсная-лф
Автор

Гэта не кліп, а беларускі шэдэўр!👍 Як заўсёды весела, прыгожа і кранальна. Вашы песні і кліпы такія прышпільныя, што хочыцца слухаць і слухаць, глядзець і глядзець. 🤩Таму працягвайце сваю творчасць з тым жа запалам! Зоркі — гэта не пра песню, зоркі— гэта пра "Драздоў"!⭐⭐⭐⭐⭐

NasciaSima
Автор

Хлопцы, дзякуй за мову беларускую ! Гэта так смачна, так прыгожа !!!! Чакаем новыя шэдэу́ры ! Гордасць БЕЛАРУСІ !

abv
Автор

Гэта цудоўна! Так душэўна і весела адначасова! Разумнічкі! Так трымаць!

Оля-мо
Автор

С большой любовью и благодарностью к вам, ребята!!!
Творческих успехов вам и долголетия группе!
❤❤❤❤❤❤❤❤❤

ВалерияГуляева-рф
Автор

Якія ж вы заўсёды сапраўдныя. Дзякуй, хлопцы!

АнжеликаДемидова-йе
Автор

Какая прекрасная история, какой нежный рассказ! Я немец, довольно хорошо говорю по-русски но и занимаюсь украинском и белорусским языками. Вельмi мне падабаецца беларусская мова! ❤🇧🇾🕊

Lobocito
Автор

РАЗ ДВА ТРЫ ЧАТЫРЫ ПЯЦЬ, ЗОРКI ПАДАЮЦЬ ЛЯЦЯЦЬ.... засело в голове 👌✌️🇧🇾🇧🇾🇧🇾

ДимаЛейко-еп
Автор

Кліп супер!Пераглядзела шмат разоў!Галоўная гераіня агонь проста!Швыра, весела, лёгка, як заўсёды!!!Малайцы!Поспехаў вам!🎉

ОльгаОленцевич-дю
Автор

Дрозды молодцы!!! Марку держат!!!! Главное не останавливаться

Sviataslau
Автор

Как-же ПРЕКРАСЕН белорусский язык!!! Я Белорус-говорю по русски как 98%...Но мне ВСЕГДА нравится НАША МОВА БЕЛАРУСКА...!!!!

SanyaShults
Автор

Я не стамляюся ўражвацца і захапляцца сумеснай творчасцю Драздоў і Л.Пранчака! Дзякуй Леаніду Іванавічу за цудоўныя словы, дзякуй Віталю і Канстанціну за цудоўнае выкананне і ўсім ўдзельнікам гурта за цудоўнае інструментальнае выкананне!!!Дзякуй усім, хто ўдзельнічаў ў здымку кліпа!!!Атрымаўся сапраўды фільм!!!І паасобку што песня, што кліп гэта самастойныя ўзрыўныя творы, а разам, то ўвогуле 🔥🔥🔥❤🌻

НатальяБогейша
Автор

Вельмі душэўная кампазіцыя з ноткай гумару. Дзякуй вялікі за Вашу творчасць.

Наталёк-ля
Автор

Дзякуй за добрую песню, узняты настрой і беларускі альбом. Далучаюся да заўзятараў гурта!

DA-kubr
Автор

Дзякуй за лета, каханне і мову, так трымаць!❤

ninakhilko
Автор

Віталь, Дзякуй вялікі. І цябе, і хлопцаў з прэм'ерай. Цудоўны кліп. Рашучы крок наперад. Песня стане віруснай. Поспехаў і моцы ўсім на шляху да Алімпу!

leanidpranchak_pesni
Автор

Лайк😂. Дзяучына - малайчына! Чаму толькi пра Вiталя пiшуць?

mbsmtdx
Автор

Смаргонь, Сінькі !!! Дзякуем за цудоўную песню і драйвовае ваша выступленне

IrIna_Mir