Gromagorn - Полымя вышэй.wmv

preview_player
Показать описание
One of the first songs of the Belarusian band Gromagorn

ПОЛЫМЯ ВЫШЭЙ
Лайнэ! Гэта твой торны шлях
Пачынаецца там, дзе бясконцыя весны.
Зорнае неба палае агнем
І ў далонях палае бязлітасна сонца.
Ты заклінала вятры,
І праносілась з імі над тою зямлею,
Дзе уладарылі неўры-
Воўчыя сыны пад кронай лясною.

Лайнэ! На зямлі толькі цемра
І варожыя здані палююць ў ночы.
Дым паўстае над руінамі весак,
Дзе вораг нябачны па крывіі крочыць.
Лайнэ! Уздымайся хутчэй,
Нашу зброю ў ножнах паела іржою
Час бліскавіцам зямлю скалынуць
І хай полымя танчыць над гэтай зямлею

Хэй! Хэй! Полымя вышэй!

Ты полымям прастор заліла
І далягляды яркім светам абпаліла...

Лайнэ! Уздымайся хутчэй,
Нашу зброю ў ножнах паела іржою
Час бліскавіцам зямлю скалынуць
І хай полымя танчыць над гэтай зямлею.
Лайнэ! Нас вядзі за сабой
У бясконцую даль скрозь халодную цемру
Шлях пераможны у полымі святым
Хай попел развеецца паўночным ветрам.

Хэй! Хэй! Полымя вышэй!

Сцяг уздымай, трымай мацней
І ўзвіся полымя вышэй!
Вядзі народ, вядзі далей
І ўзвіся полымя вышэй!
Прайдзі свой шлях, шлях каралей
І ўзвіся полымя вышэй!
Сцяг уздымай, трымай мацней
І ўзвіся полымя вышэй!
Рекомендации по теме