filmov
tv
Настольная кніга настаўніка гісторыі
Показать описание
Дамаможнік А. А. Корзюка «Настольная кніга настаўніка гісторыі» – першае падобнае выданне ў шэрагу літаратуры па выкладанні гісторыі ў Рэспубліцы Беларусь. Уяўляе сабой актуальны практыкаарыентаваны метадычны дапаможнік для настаўнікаў. Упершыню пад адной вокладкай сістэмна прадстаўлены дыдактычныя і метадычныя асновы арганізацыі эфектыўнага ўрока, комплексна раскрываюцца класічныя і сучасныя метады, прыёмы і тэхналогіі навучання гісторыі і асноўныя формы арганізацыі актыўнай вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў ва ўмовах мадэрнізацыі школьнай гістарычнай адукацыі і кампетэнтнаснага падыходу ў навучанні прадмету. Дапаможнік напісаны з улікам навейшых тэндэнцый развіцця дыдактыкі гісторыі і школьнай гістарычнай адукацыі.
Выданне змяшчае вялікую колькасць практычнага матэрыялу, які можа быць выкарыстаны педагогамі ў якасці дыдактычнага інструментару ў працэсе навучання гісторыі, а таксама паслужыць асновай для распрацоўкі ўласных метадычных прадуктаў. Настаўнік зможа падабраць аптымальныя прыёмы і сродкі навучання з улікам узроставых асаблівасцяў, пазнавальных магчымасцяў вучняў канкрэтнага класа і самастойна сканструяваць іх змест.
Дапаможнік адрасаваны настаўнікам гісторыі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, метадыстам устаноў дадатковай адукацыі дарослых, спецыялістам у галіне гістарычнай адукацыі і методыкі выкладання гісторыі, студэнтам гістарычных факультэтаў устаноў вышэйшай адукацыі, магістрантам, аспірантам і ўсім, хто цікавіцца пытаннямі выкладання гісторыі.
Свернуть