У абарону сваёй зямли

preview_player
Показать описание
Ледзяныя вятры з поўначы ды гарачыя з поўдня наганялі хмары на блакітныя нябёсы Полацкага княства. На нашы землі напалі рыцары-крыжакі. Яны рабавалі гарады і вёскі, забіралі людзей у палон. Супраць крыжацкай пагрозы разам выступілі многія славяне і балты. Балты — гэта продкі сучасных літоўцаў і латышоў. Так у 13 стагоддзі беларускія і літоўскія землі аб’ядналіся ў адну дзяржаву — Вялікае Княства Літоўскае. Яго цэнтрам першапачаткова стаў горад Навагрудак.
У 14—15 стагоддзях барацьбу супраць крыжакоў узначаліў вялікі князь Вітаўт, які стаяў на чале княства. З малых гадоў Вітаўт вучыўся трымаць у руках зброю, сядзець на кані. У далейшым гэта яму спатрэбілася. У гады яго кіравання дзяржава дасягнула сваёй найбольшай велічы і магутнасці.
У 1410 годзе Вітаўт павёў свае войскі на нямецкіх рыцараў. Каля вёскі Грунвальд (што азначае «зялёны лес») Вітаўт сустрэўся са сваім братам, польскім каралём Ягайлам. Яны пачалі бой з крыжакамі. Праціўнікі сышліся ў жорсткай бітве. Трава пачырванела ад крыві. Іскры сыпаліся ад мячоў і шчытоў. Ламаліся коп’і. Параненыя воіны падалі пад капыты коней.
Бітва працягвалася ўвесь дзень. Пад вечар крыжакі не вытрымалі. Яны пачалі адыходзіць, а неўзабаве і пабеглі, ратуючыся ад пагібелі і палону. Дзякуючы мужнасці беларусаў, літоўцаў, палякаў і татараў крыжакі былі разбіты.
Шмат гадоў мінула з таго часу. Аднак і дагэтуль мы шануем мужных ваяроў, якія перамаглі ворагаў у цяжкай бітве пад Грунвальдам.

Чалавек і свет. Мая Радзіма Беларусь: вучэбны дапаможнік для 4 класа/ Паноў С. В., Тарасаў С. В.- Мн, 2018.- 166 с.
#Беларусь #Радзіма #ЧалавекІСвет
Рекомендации по теме