Максім Танк 'Спатканне'

preview_player
Показать описание
Максім Танк "Спатканне"

— Ну што ж, кажы, што ў вас чуваць?—
Пачаў стары пра сенажаць,
Успомніў жыта і авёс...
А вочы... мокрыя ад слёз...
А потым я загаварыў:
— Нічога, год я перажыў.
Ды не адзін — сядзіць нас шмат,—
Прывыклі трохі і да крат...
Ну, як там мама і сястра?
Пара ўжо на зіму араць.
І як там кратаецца дзед?
Ім занясі ад нас прывет!
— Нічога, мы-то жыць жывём,—
Вось ты тут сохнеш за муром...
Я ў торбе сухароў прынёс,—
А вочы мокрыя ад слёз...
— Не плач!
Мы вернемся вясной
І ў поле выйдзем грамадой,
Сустрэнем новы ўсход зары,—
Не плач і не бядуй, стары!
Вясною светлаю з-за крат
З сяўнёю, поўнаю зярнят,
Нас выйдзе шмат, як цёмны бор,
На скібы чорныя разор...
Стары, я знаю, верыць мне
І сам гаворыць аб вясне,
Здаецца, падужэў, падрос,
Хоць вочы мокрыя ад слёз...
Рекомендации по теме