Зміцер Вайцюшкевіч і WZ-Orkiestra - Пад ялінкай

preview_player
Показать описание
Напярэдадні Калядаў прэзентуем цёплы святочны кліп.
Прысядзьце, сагрэйце адно аднога абдымкамі ды падумайце пра тое светлае, што абавязкова адбывалася з вамі. І няхай калядная знічка прынясе здзяйсненне жаданняў!

Словы Ул. Някляеў, музыка Зм. Вайцюшкевіч
Малюнкі і анімацыя: Андрусь Такінданг
Рекомендации по теме
Комментарии
Автор

Некалькі разоў праслухала, такая цудоўная зімовая песенка, цяплей на сэрцы становіцца. Дзякуй аўтарам і выканаўцам♥️👍🌈
А за малюнкі асобная падзяка мастаку👍

Маняша-чц
Автор

Любові, цяпла і шчасця вам, людзі! Беларус беларусу беларус.

libertussemper
Автор

Вельмі прыгожая песня! Дзякуй вялікі аўтарам і выканаўцам!

lilyluzan
Автор

Дзякуй❤ Гэта цудоўны калядны падарунак!

alesiaivanova
Автор

Вельмі цёпленька, а Андрусёвы малюнкі геніяльныя проста. Дзякуй за настрой!

СветланаВаняшкина
Автор

Хай шчасціць усім беларусам ды спаўняюцца мары!

panifeja
Автор

У абдымку каб табе цяплей было ...дзякуй !!!👏👏👏👏👏💐💐💐💐💐👏👏👏👏👏👏

Frdm
Автор

Дзякуй, паважаны Спадар за святочны настрой 🤗❤️

mermaid
Автор

Цудоуна! Спадар Змiцер, чакаем Вас на канцэртах. Вельмi спадзяемся, што хутка пабачымся. А папуль абдымаем Вас вiртуальна i шчыра дзякуем за такi падарунак усiм нам!

ОльгаСудленкова-сг
Автор

Дзякуй вялiкi за гэту песню, дзякуй за гэты цуд🤗

katyaderepovskaya
Автор

Як жа прыгожа! Утульна. Задавальненне i цуд. I у душы спакой.

tamarakaraliova
Автор

Са Святам Божага Нарадження! Хрыстос Нарадзiуся! Славiм Яго! Дзякуй за цудоуны падарунак! Прыгожыя верш, музыка, малюнкi! Жадаю натхнення, творчых поспехау, удзячных слухачоу, моцнага здароуя, каб усё гэта здзейснiлася!

valoshkapolevaya
Автор

Тепло...
Чудесно...
Грустно немного...
Спасибо...
С Наступающим Рождеством!!

Natali-
Автор

Маі любімыя Вайцюшкевіч і Някляеў зноў парадавалі цудоўнай песняй!💕💗💞

Магдалена-рх
Автор

Няхай у Новым годзе беларусы адчуюць сябе гаспадарамi у сваiм доме!!!

Мила-гю
Автор

Вялікі дзякуй, вельмі рамантычна, прыемна слухаць

ВиталийРымарчук-йс
Автор

Дзякуй - цёпла, кранальна, утульна🎄💖

ЭляТерн
Автор

Зміцер люблю вашую творчасць. Песьня вельмі агонь

MaksimGriszkiewicz
Автор

1. Уся наша родная зямля
Пад снегам і пад лёдам.
Цябе я, любая мая,
Віншую з Новым Годам.
Ты зноў бяжыш за сонейкам
па сцежках зледзянелых
У кажушку чырвоненькім
І ў рукавічках белых.
Прыпеў:
Хай сонейка далека,
Сцюжа кружыцца навокал,
Ды гарыць у нашых вокнах
Навагодняе святло.
І пад нашаю ялінкай
Мы прысядзем на хвілінку
У абдымку, у абдымку,
Каб цяплей табе было.
2. На Новы год, на новы лёс
Пад зоркамі гадаем
І зоркі падаюць з нябёс
Над краем і за краем.
Дзе на Дзвіне, і на Дняпры,
Па полі і па лесе
Чырвонагрудыя снегіры
Рассыпаны на снезе.
Прыпеў (2 р.)

marinakulikowska
Автор

Усім родным і каханым вялікі дзякуй за тое, што вы ёсць. 💑

libertussemper