Марыя Мартысевіч / 'Арафатка-пярэварацень'

preview_player
Показать описание
Я купіла сабе арафатку
ў гандлёвым цэнтры "Сталіца"
Арафатка пашытая модным у гэтым сэзоне чынам:
адзін ейны бок вельмі сьветлы,
другі -- абсалютна цёмны.
Павязваючы арафатку,
важна не памыліцца,
на якім баку гэтай шмоткі твая айчына.

На адным баку рассыпаўся белы пясок,
і плятынавыя вярблюды ходзяць па тым пяску,
і бэдуіны нясуць нам фалафель, кебаб і сок,
і белы лагодны соўс яны нясуць.

На другім боку разьлілася тлустая нафта,
яна люляе парэшткі нейкага эйркрафта,
і вярблюды там ходзяць таксама, але чорныя,
а яшчэ там Садам, Усама і цемра пячорная.

Абраць сьветлы бок -- натуральна і высокародна,
і як бы няма й гаворкі пра выбар тут.
Але нешта са мной ня так, мусі, нейкі маральны я ўрод: на
шыі маёй заўжды чорна-белы жгут.

Ну і галоўны нюанс: арафатка тая
зробленая ў Кітаі.
Рекомендации по теме
Комментарии
Автор

А дзе рыфма?

Малойца спявачка, але гэта не паэзія. Без рыфмы - халява.

secondbelarus