Драматычны жыццёвы шлях Мойшэ Кульбака | Лекцыя даследчыка Сяргея Шупа. Частка 1

preview_player
Показать описание
Прапануем паслухаць лекцыю, падрыхтаваную Сяргеем Шупам, перакладчыкам і даследчыкам творчасці Мойшэ Кульбака — самага вядомага ў свеце пісьменніка Беларусі эпохі між дзвюма сусветнымі войнамі, які пісаў на ідышы. Госць раскажа пра драматычны жыццёвы шлях паэта і падмацуе расказ разнастайнымі візуальнымі матэрыяламі.

Сяргей Шупа — перакладчык, лінгвіст, журналіст, працаваў у выдавецтве «Мастацкая літаратура», Скарынаўскім цэнтры, газэце «Наша Ніва» (Вільня), «Радыё Балтыйскія Хвалі», «Радыё Свабода». Цяпер — галоўны рэдактар выдавецтва «Вясна» (Прага). Укладальнік «Архіваў БНР», аўтар кнігі «Падарожжа ў БНР».
Дарэчы, наша прастора размяшчаецца ў доме, дзе ў 1923-1928 гадах жыў Мойшэ Кульбак.

Рекомендации по теме
Комментарии
Автор

Дякую Сяргей што робiце патрэбную для Беларусi працу. Як кажуць усе каго нарадзiла земля беларуская, яднайцiся. Ня важна хто на якой мове пiсау, галоунае што гэта нашы землякi i напеу у iх творах зямлi нашай беларускай.

ПетрСемашко-уу
Автор

Сапраўды неверагодная лекцыя! Дзякуй вялікі, Сяргей!

viktorslepovitch