Кава з гісторыкам. Андрэй Катлярчук: Беларусь 2020. Вайна сцягоў і палітычных лозунгаў

preview_player
Показать описание
У эру нацыяналізма новыя палітычныя нацыі стваралі новыя сцягі. З’яўляючыся магутнымі палітычнымі сімваламі, сцягі мабілізавалі нацыянальныя рухі, аб’ядноўвалі розныя станы нацыі вакол агульнапрызнанага сімвала.

Чаму апазіцыйнае грамадства і ўлада сучаснай Беларусі выкарыстоўваюць розныя сцягі? Што сімвалізуюць нацыянальны бел-чырвона-белы і дзяржаўны чырвона-зялёны сцягі? Які кантэкст іх выкарыстання і што мы ведаем пра аўтараў гэтых сцягоў? Чаму масіраваная кампанія прапаганды пасля пратэстаў жніўня 2020 г. засяродзілася менавіта на бел-чырвона-белым сцягу? Якую гісторыю маюць лозунгі “Жыве Беларусь!” і “Беларусь перадусім!”. У сваім выступе Андрэй Катлярчук паспрабуе паказаць, як даследаванне палітычных сімвалаў Беларусі дапамагае больш глыбока зразумець цяперашнюю крызісную сітуацыю ў краіне.
Рекомендации по теме
Комментарии
Автор

Вялікі дзякуй за лекцыю. Буду чакаць новых лекцый

mikhailpalityka
Автор

Было прыемна пабачыць ужывую А. Катлярчука. Да якой гістарыяграфіі паважаны выступоўца сябе адносіць: да беларускай ці шведскай? Прашу перадаць гэтае пытанне!

sergikristesiashvili