Аліса Доўнар – 'Цвіце сірэнь...'

preview_player
Показать описание
Цвіце сірэнь, цвіце сірэнь,
Лісце ападае.
Хто з любоўю не знаецца,
Той гора не знае.

А я молада дзяўчына
Усё гора спазнала,
Вячэранькі не даела,
Ночы не даспала.

Вазьму ў рукі я пярсцёнак,
Сяду ля ваконца.
Мае вочкі не драмалі,
А ўжо ўсходзіць сонца.

Вы драмайце, не драмайце –
Не будзеце спаці.
Дзе ж паехаў мой міленькі?
Красшую шукаці.

Цвіце сірэнь, цвіце сірэнь,
Лісце ападае.
Хто з любоўю не знаецца,
Той гора не знае.

Народная песня з вёскі Казяны Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці. Сучасная апрацоўка Сяргея Сухамліна.

****
Народная песня из агрогородка Козяны Браславского района Витебской области. Исполняет Алиса Довнар. Современная обработка Сергея Сухомлина.

#нацыянальныхітпарад #беларусь3 #национальныйхитпарад
Рекомендации по теме