filmov
tv
Адкуль пайшлі беларусы (БЕЛ). Паданне
Показать описание
Легенда пра тое адкуль пайшлі беларусы.
Гэта вельмі старажытная легенда. Жыў на свеце чалавек па мянушцы Бай. Была ў яго вылікая сам’я. Надышоў час Баю паміраць. Сабраў ён сваіх сыноў і падзяліў паміж імі маёмасць. Толькі пра аднаго сына забыўся, бо той як раз быў на паляванні са сваімі любімымі сабакамі. Калі Белаполь вярнуўся з палявання браты кажуць яму: “Бацька аддаў нам усю маёмасць, а табе пакінуў сабак ды загадаў каб ты пусціў іх на волю. Аднаго ў правы бок, другога ў левы. Колькі зямлі абягуць за дзень – столькі і будзе тваёй.”
Рабіць няма чаго. Пайшоў Белаполь і злавіў дзвух птушак. Адну, што прыляцела з пўднёвага боку, другую з мора паўночнага. Выпусціў птушак у розныя бакі, а на ўздагон сабак пусціў. Тыя кінуліся за птушкамі і па сёняшні дзень іх няма. Па слядах сабак дзве рэчкі пацяклі. У адзін бок Дзвіна, у другі Дняпро. Вось на гэтых абшарах і пасялілся Белаполь. Ад яго пайшлі розныя плямёны пад агульным наіменнем – беларусы.
У кожнага падання ёсць зярнятка праўды. Так беларусы склаліся ў адзін народ з розных плямёнаў. Больш за паўтары тысячы гадоў таму на абшарах нашаў Радзімы рассяліліся славяне: крывічы, дрыгавічы, радзімічы. Яны мелі высокую культуру і таму здолелі аб’яднаць выкол сябе іншыя плямёны. Сёння Беларусь займае межы значна меньшыя чым у Белаполя, калі беларусы толькі пачалі сяліцца тут. Але ўсе мы памятаем наша супольнае паходжанне і павінны шанаваць сваю багатую гісторыю – гэта наша вечная спадчына.
Чалавек і свет. Мая Радзіма Беларусь: вучэбны дапаможнік для 4 класа/ Паноў С. В., Тарасаў С. В.- Мн, 2018.- 166 с. #Беларусь #Радзіма #ЧалавекІСвет