НА ПЛОШЧЫ ЯКУБА КОЛАСА. Андрусь Такінданг 🔳 Алесь Пісьмянкоў

preview_player
Показать описание
Андрусь Такінданг чытае верш Алеся Пісьмянкова.
#незагаснуцьзоркіўнебе - паэтычная хрэстаматыя да 90-годдзя заснавання Саюза беларускіх пісьменнікаў

🔳 Андрусь Такінданг – беларускі мастак, музыка, паэт, тэлевядучы.
Нарадзіўся ў 1983 годзе ў сям'і беларускі і ўраджэнца Чаду. Працуе мастаком і грае ў гурце фолькмадэрновай музыкі Recha, а таксама ў ска-джаз-рэгі-панк гурце «Гаротніца». Складае вершы і песні і робіць анімацыйныя фільмы. Да 130-годдзя Максіма Багдановіча стварыў анімацыйны фільм «Да зор» па матывах вершаў паэта. Разам з Дзянісам Міжуем атрымаў узнагароду фестываля беларускіх відэа- і кінафільмаў Bulbamovie (2013) за анімацыйны фільм «Горад» аб уплыве мастацтва на людзей.
Пасля падзей 2020 года і арышту за ўдзел у дваравым канцэрце эміграваў.

🔲 Алесь Пісьмянкоў (1957-2004) – беларускі паэт, эсэіст, перакладчык, сябра ліквідаванага ўладамі Саюза беларускіх пісьменнікаў. Нарадзіўся ў рабочай сям'і на Магілёўшчыне. Скончыў філалагічны факультэт БДУ. Працаваў карэспандэнтам і рэдактарам часопісаў "Літаратура і мастацтва", "Полымя", "Вожык".
Быў лірыкам і ў паэзіі, якому не чужой была і філасофія жыцця, «вызначаўся надзіва гарманічным спалучэннем адкрытай пачуццёвасці і спакойнага глыбокага роздуму» (А.Бельскі). Галоўны герой Пісьмянкова — беларус, які мае трывалую культурна-гістарычную памяць, які адчувае сябе на зямлі продкаў паўнакроўна і надзейна, які ганарыцца прыналежнасцю да зямлі Беларусі. І разам з тым — поўны непрымірымасці да чэрствасці, абыякавасці, душэўнай глухаты.
Аўтар кніг паэзіі «Белы камень» (1983), «Чытаю зоры» (1988), «Планіда» (1994), «Журавель над студняй» (1998), «Я не памру, пакуль люблю…» (2000, выбранае). Зборнікі «Думаць вершы» (2005) і «Не знікай» (2012) выйшоі пасмяротна. Дзіцячыя кнігі «Заўзятары» (1993), «Ласуны — веселуны» (1997), «Мы з братам» (2003).

#беларускаялітаратура #алесьпісьмянкоў

Марудзяць нашы трамваі
На плошчы Якуба Коласа.
I як ты мяне трываеш
Сумнага,
Невясёлага?
Я даўно не смяяўся молада,
Я даўно не кахаў нястрымна.
Уяўляю, як табе
Холадна,
Як побач са мною
Зімна.
А ты ўся цнатліва-чыстая
I ў чысціні сваёй кволая.
Ты пацярпі:
Я выстаю,
Я навучуся ў Коласа.
Рекомендации по теме
Комментарии
Автор

Дзякуй, слухаю, не наслухаюся, як цудоўна гучыць наша мова.

kukarachakukerecha
visit shbcf.ru