filmov
tv
Статуты ВКЛ | Урокі гісторыі #115 з Андрэем Унучакам і Сяржуком Брышцелем
Показать описание
Статуты ВКЛ - гэта зборы законаў, якія дзейнічалі на тэрыторыі ВКЛ на працягу 312 гадоў, з 1529 па 1840 год. У XVI стагоддзі былі створаны тры варыянты Статута. Кожны з іх уключаў нормы дзяржаўнага, адміністрацыйнага, грамадзянскага, шлюбна-сямейнага, зямельнага, ляснога, крымінальнага і крымінальна-працэсуальнага права. Фактычна, Статуты ўяўлялі сабой канстытуцыю і збор законаў дзяржавы ў адным томе. У іх была закладзена ідэя прававой дзяржавы. На практыцы яна азначала падзел улады паміж заканадаўчымі, выканаўчымі і судовымі органамі, а таксама дзеянні службовых асоб усіх узроўняў на аснове закона і ў адпаведнасці з ім.
Статуты ВКЛ - адзіныя ўсёабдымныя прававыя кодэксы ў Еўропе з часу візантыйскага імператара Юстыніяна (V стагоддзе) і да Грамадзянскага кодэкса Напалеона (1803 г.). Яны з'яўляюцца грандыёзнымі помнікамі грамадска-палітычнай і юрыдычнай думкі нашых продкаў.
Падпісвайцеся на наш канал і цісніце на званочак, каб не прапусціць новыя відэа.

Комментарии