Як жыхары памежжа ўзбагацілі беларускую мову / Мова нанова

preview_player
Показать описание

Спадарыня Ванда распавяла, як суіснуюць розныя мовы на беларуска-літоўскім памежжы. Як у змешаных сем’ях выбіраюць мову, каб гаварыць удома? Якія дзіўныя словы прыдумлялі літоўцы, калі прабавалі гаманіць па-беларуску? Як адлюстроўваецца на мапе тое, што літоўцы называюць беларусаў гудамі? Якую вельмі важную для Літвы кнігу пераклала на беларускую спадарыня Ванда?

У граматычнай частцы паказваем, як па-майстэрску трасяніў Кастусь Каліноўскі, напоўніцу выкарыстоўваючы багацце беларускае мовы.

У гэтым выданні #мова_нанова :
00:00 Анонс
00:29 25 гадоў у Шатландыі і Партугаліі
01:30 Як не блытаць сямі моваў
03:27 Навокал гаварылі па-беларуску, па-польску і па-літоўску
05:06 "Такі клубок моваў, такі клубок лёсаў!"
06:31 Частка сям’і – з Літвы, частка – з Беларусі
07:24 Літоўцы называюць беларусаў гудамі
09:23 Кастусь Каліноўскі і трасянка "Мужыцкае праўды"
12:25 Нашаю сталіцаю тады яшчэ была Вільня, а не Менск
13:55 Верш "Мора мары"
14:48 "Мора заўсёды было са мною"
15:08 Важная кніга "Літоўцы ля мора Лапцевых"
15:31 Валасы, як характар

Калаж з фота: Wikimedia Commons

Падпішыся на нашыя каналы:

Далучыся да нас у сацыяльных сетках:

Па-беларуску:

По-русски:

Po polsku:

In english:

#беларусь #каліноўскі #вільня
Рекомендации по теме
Комментарии
Автор


00:00 Анонс
00:29 25 гадоў у Шатландыі і Партугаліі
01:30 Як не блытаць сямі моваў
03:27 Навокал гаварылі па-беларуску, па-польску і па-літоўску
05:06 "Такі клубок моваў, такі клубок лёсаў!"
06:31 Частка сям’і – з Літвы, частка – з Беларусі
07:24 Літоўцы называюць беларусаў гудамі
09:23 Кастусь Каліноўскі і трасянка "Мужыцкае праўды"
12:25 Нашаю сталіцаю тады яшчэ была Вільня, а не Менск
13:55 Верш "Мора мары"
14:48 "Мора заўсёды было са мною"
15:08 Важная кніга "Літоўцы ля мора Лапцевых"
15:31 Валасы, як характар

belsat_history
Автор

Вельмі цікава было паслухаць пра гэтую тэму, вялікі дзякуй за размову. Жыве Беларусь!

СтараліцьвінзСтаралітвы
Автор

Трэба каб летувіскія ўлады захоўвалі беларускую мову і культуру на Віленшчыне, і ў Вільні, бо гэта таксама наш родны гістарычны горад, які адыграў вельмі вялікую ролю ў фармаваньні нашага народу і ў разьвіцьці нашай дзяржаўнасьці. Да таго часу Вільня больш беларуская за самую Беларусь, і Беларусы ў Вільні адчуваюць сябе як дома, і ўяўляюць, што Вільня гэта новая Беларусь будучыні, у тым сэнсе, што Беларусь стане еўрапейскай і сапраўды беларускай. Вось у Беларусі ўсё беларускае нацыянальнае знішчаецца і праводзіцца русіфікацыя, прасцей кажучы з Беларусаў робяць Рускіх, а тыя сапраўдныя Беларусы якія хочуць быць Беларусамі і размаўляць па беларуску, з'язджаюць у Вільню ці ў Польшчу, бо там яшчэ жыве беларуская мова і культура, гэта вельмі прыемна, бо сапраўдным Беларусам ёсць куды пераеехаць ад гэтай імперска-расейскай і камуністычнай навалы, яшчэ і адчуваць сябе сапраўды Беларусамі. Таму ў Вільні трэба адкрываць беларускамоўныя дзіцячыя сады, школы, вышэйшыя навучальныя ўстановы, ну і падтрымліваць беларускую культуру. У Вільні, Беларус можа адчуваць сябе як дома, і быць сапраўдным Беларусам, гэта трэба захаваць. У Вільні можна беларусіфікаваць і еўраінтэграваць Беларусаў, і гэтыя Беларусы змогуць зрабіць новую дэмакратычную і беларускую Беларусь, а гэта будзе на карысць усім, і самім Беларусам, і ўсім нашым суседзям, бо Беларусь стане дэмакратычнай і суверэннай дзяржавай, якая не будзе несці нікому пагрозы, а то зараз Беларусь гэта расейская губернія і плацдарм для расейскіх войскаў

litvin_is__belarusian
Автор

Дзякуй за чарговы выпуск, вельмі цікава было паслухаць і паглядзець, дзякуй за цікавую госьцю.

ПахнеЧабор-фъ
Автор

Вялікі дзякуй за вашу працу! Адраджаю сваю мову і ваша праграма вельмі дапамагае!

Uladzimir_Karmushkin
Автор

Вельмі мне падабаецца пані Ванда, такі аптымізм выпраменьвае! Добры выпуск атрымаўся.

paniardolynkkva
Автор

Я малады хлопец і перахожу на беларускую мову паколькі маю годнасьць і любоў да Беларусі❤️ :)

Ahoj-ydtj
Автор

дякую що дослухались, та додали сюжети МОВА НАНОВА на цей канал.

ГалинаПирунова-от
Автор

Какое спасибо! Якая асалода! Жыве Беларусь!

andrey
Автор

Вялікая падзяка Белсат history і праект Мова Нанова, гэта вельмі цікавы і патрэбны кантэнт. Пабольш бы такога кантэнта.

zyhimontkiejstutavic
Автор

Дзякуй ! Нібы сонечнымі праменнямі абагрэла гэтая размова дзвух прыемных і таленавітых людзей! Жанчына такая файная! Мора пазітыву!

ЛюдмилаБогданец-щх
Автор

Дзякуй!!! Так цiкава!!! Спрабую слухаць i чытаць чтосцi такое цiкавае, так i адраджаю сваю мову. А Вы у гэтым дапамагаеце! Паклон Вам за Вашу працу!!! Цiкава i з гумарам!!!

tatjanade
Автор

Я з України, і завжди дивлюсь цей канал, розумію білоруську мову без перекладу. І спіймала себе на думці, що росіяни нічого не зрозуміють😃. На жаль, самі білоруси часто не володіють своєю мовою, а це дуже небезпечно для нації. Вчіть білоруську, розмовляйте, відроджуйте рідну мову!

mammamia
Автор

Прыгожая, інтэлегентная жанчына. Цёплая размова 👍

Kniazhnami
Автор

Dziakuj vialiki za vypusk, vieĺmi cikava bylo pasluchać pra hetuju temu.

VialikiLitvinAdamMickievic
Автор

На Віліншчыне жывуць Беларусы (Ліцьвіны) якія запісаны як Летувісы ці Палякі, таму і размаўляць па беларуску ці на дыялекце беларускай мовы, яшчэ і маюць пераробленыя беларускія прозвішчы, напрыклад Міцкевічус, Мацкевічус, Івашкевічус, Мілінкевічас, і гэтак далей)
У канцы 19 стагоддзя і на пачатку 20-га на Віленшчыне Беларусаў каталікоў запісвалі Палякамі, а праваслаўных Рускімі, ну а пасля 1939 года сталі запісваць Летувісамі і Палякаў (Беларусаў) і Рускіх (Беларусаў) і чыста Беларусаў, і чыста Палякаў. Увогуле зараз на Віленшчыне жывуць Беларусы і частка Палякаў якія маюць летувіскую ці польскую самасвядомасць, прычым нават шмат Палякаў маюць Летувіскую самасвядомасць, а Беларусы тым больш. Віленшчына да гэтага часу мае вельмі моцны беларускі сьлед, асабліва ў вёсках. Я зараз жыву ў Вільні, і ў мяне дзяўчына мясцовая Летувіска з прозвішчам Хацкевічас, размаўляе па расейску з беларускім акцэнтам і беларускімі словамі, ну наогул як у нас у Беларусі трасянкай, ну прам чыстая "Летувісска"

LitvinGrodno
Автор

На Віленшчыне і Падляшшы беларускую мову можна пачуць часцей чым у самой Беларусі, бо туды не дайшла русіфікацыя ў такім аб'ёме як яна была на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Там жывуць сапраўдныя Беларусы, якія нашчадкі тых гістарычных Літвінаў

ВялікаеКнястваЛітоўскае
Автор

"Пымкаюць, як яйки, пумпуры" - это мощно, Мицкевичус, Пушкинберг

ЛилияКнига-ыч
Автор

У нас на Століншчыне мора прозвішчаў Спарыш... Было цікава чаму? І што азначае? Ах вось яно што... Падвойны горшчык.

Алена-сри
Автор

Закохуюсь в білоруську мову. Цікаво дуже.
Дай Бог Білорусі, як феніксу відродитись. Живе Білорусь!

ТетянаГалинська-юй
join shbcf.ru