'Я браў цябе за руку'.Тодар Вайцюшкевіч.

preview_player
Показать описание
Словы Алеся Ліпая. 28 студзеня грамадская зала Сабору Кірылы Тураўскага ў Нью-Ёрку сустракала спевака Зьмітра Вайцюшкевіча, які прыляцеў у ЗША, каб выступіць ў Нью-Ёрку, Гайленд-Парку (Нью-Джэрзі), Сан-Францыска, а таксама даць некалькі канцэртаў у Таронта і Атаве (Канада).
Гэтым разам Зьміцер парадаваў прысутных дзвюма песнямі-прэм'ерамі: "Шалік" на словы Уладзіміра Някляева і "Я трымаў цябе за руку..." на словы Алеся Ліпая.
Прыязна былі сустрэтыя слухачамі добра вядомыя і любімыя песні "Жыве Беларусь", "Я нарадзіўся тут", "Наш сцяг", "На Каляды" - зала спявала разам са Зьмітром і ахвотна набывала ягоныя дыскі і аўтографы.
У праграме сустрэчы быў запланаваны не толькі канцэрт. Арганізатары Вольга і Алена Талатынік падрыхтавалі "фотасушку" - выставу фотаздымкаў з краявідамі Беарусі, якія можна было ўзяць з сабою ў якасці падарунка. Але галоўным сюрпрызам стаўся пачастунак - традыцыйныя беларускія стравы бабка, кісель, "журавінка", якія Вольга і Алена, стваральніцы ютуб-каналу "Берасьцейская кухарачка" прыгатавалі для гасцей.
Рекомендации по теме