Ноч музяў-2012: 'Палацык' сустракае Крашэўскага'

preview_player
Показать описание
Упершыню музей-сядзіба "Пружанскі палацык" прыняў удзел у міжнароднай акцыі "Ноч музеяў" у 2012 годзе. Святочнае мерапрыемства пад назвай “Палацык” сустракае Крашэўскага” ладзілась 8 чэрвеня і было прымеркавана таксама да 200-годдзя з дня нараджэння вядомага земляка Юзафа Ігнацы Крашэўскага.
Праграма свята дазволіла акунуцца ў атмасферу ХІХ стагоддзя. У музеі адначасова працавалі тры пляцоўкі: музычна-харэаграфічны салон, дзе можна было паўдзельнічаць у шляхецкім балі, пачуць класічную музыку і рамансы; зала Крашэўскага, якая дазволіла убачыць тэатралізаваную экскурсію; зала ”Аттракционъ” дзе ладзіўся аукцыён з лотамі пазамінулага стагоддзя, пясочным прадстаўленнем і праглядам урыўкаў фільма “Калі Сонца было богам. Старое паданне” (Польшча, рэж. Е.Гофман) па матывах твора Ю.І.Крашэўскага. Арамя таго былі адчынены ўсе экспазіцыйныя і выставачныя залы музея, працавалі народныя майстры, сувенірная лаўка, была арганізавана фотасесія ў старадаўнім інтэр’еры, прадстаўлены шляхецкія касцюмы, выступалі вядомыя пружанскія калектывы. А апоўначы адбылося вогненае шоу.

visit shbcf.ru