filmov
tv
Плачце анёлы / Płaczcie Anieli

Показать описание
16.04.2025
m. i t.: (Miod) 1838
бел. тэкст: "Цябе, Бога, праслаўляем"
Гарманізацыі ўласная.
Слухаць пажадана ў навушніках.
"Плачце анёлы" - песня, якая закранае самыя глыбокія куткі душы, заахвочвае да роздуму над жыццём, грахом і неабходнасцю духоўнага аднаўлення. Гэты ўзнёслы твор, які з'явіўся ў касцёльных спеўніках яшчэ ў ХІХ стагоддзі, з'яўляецца сведчаннем глыбокай веры і пакаяння. Ён з'яўляецца важным элементам літургіі Пасхальнага Трыдуума і свята Узвышэння Святога Крыжа. Пяшчотная і прыгожая мелодыя ідэальная для тых, хто шукае спакою і глыбокіх разважанняў падчас Вялікага посту.
Плачце, Анёлы, вы святыя духі,
Радасць хай знікне, бо настаў час скрухі.
Плачце, паклаўся на святое ложа
Княжа сусвету, Валадар наш Божа.
Плач, ясна сонца, месячнае кола.
He ззяйце зоркі, сёння так вясёла.
Плачце, праменне, не мігайце ясна -
Хто свеціць вечна, Toe Сонца гасне.
Плачце, аблокі, дажджавыя хмары.
Слёзы, як росы, сейце на абшары.
Хто вас развешаў тут на небасхіле,
Той спачывае на зямлі ў магіле.
Плачце, пагоркі, горы і даліны.
Плачце, жывёлы, птушкі і расліны.
Сорам змывайце горкімі слязамі,
Грэх ваш замучыў Князя над князямі.
Плач ты, зямліца. Ён цябе пакінуў,
Хто чалавеку даў цябе як сыну.
Той, хто калісьці з праху, з пылу ўзняўся,
Сёння забойцам Бога Збаўцы стаўся.
Плач, чалавеча, бо астыла цела,
Сэрца не б'ецца, што любіць хацела.
Хоць знішчыць міласць грэх твой намагаўся,
Бог назаўсёды пры табе застаўся.

Комментарии