ЭПЛБАЎМ – як Польша перацягвала Лукашэнку на бок Захаду, Трамп – вар’ят і ў чым моц Ціханоўскай

preview_player
Показать описание
Вітанкі, гэта Мелказёраў, і у нас новая @malina_by. Гэтым разам у госцікі завітала зорная амерыканская журналістка з беларускімі каранямі (продкі жылі ў Кобрыне) і ўладальніца Пулітцэраўскай прэміі Эн ЭПЛБАЎМ. Мы паразмаўлялі пра тое, як Беларусі вырвацца ад Расіі, калі скончыцца вайна, чаму Трамп – вар’ят і якую небяспеку гэта стварае, які план у Пуціна і чаму ён не паглынае Беларусь.

Асобна – пра Святлану Ціханоўскую, перамовы Сікорскага (муж Эплбаўм) з Лукашэнкам і спробы перацягнуць яго на бок Захаду, а таксама пра тое, ці з’яўляецца Беларусь ГУЛАГам ужо цяпер.

Мы пачынаем! Падабайка, каментар і шэр – калі для вас гэта бяспечна.

🍎 Самы сок:
00:00 – лепшыя моманты
00:31 – Эплбаўм і Беларусь, праблемы ідэнтычнасці і правал Савецкага Саюза
05:29 – ці перамог Лукашэнка, чаму ён дрэнны хлопец і прычым тут Сі Цзінпінь
11:07 – Пратасевіч, дэмакратыя пад пагрозай і як Орбан і Трамп хочуць захапіць уладу
15:13 – Трамп – вар’ят. Дрэнны сцэнар для свету, калі ён стане прэзідэнтам ЗША
17:03 – Расія можа перамагчы Украіну?
17:50 – як Польшча намагалася перацягнуць Лукашэнку на бок Захаду
20:56 – Беларусь – гэта ўжо ГУЛАГ?
23:56 – хто выратаваў Лукашэнку і ці ёсць у яго план
25:45 – чаму Пуцін не паглынае Беларусь і чаму Ціханоўская – выклік для Расіі
29:39 – перамога дэмакратыі ў Беларусі = змена сітуацыі ў рэгіёне
33:24 – у чым сіла Ціханоўскай
39:12 – што не так з санкцыямі і чаму Польшча/Літва зачыняюцца ад беларусаў
42:23 – калі скончыцца вайна і навошта Пуціну Кіеў
45:13 – ці можа вайна распачацца ў Еўропе і ў чым аптымізм Эплбаўм
48:02 – беларускія карані Эплбаўм і Сікорскага
50:30 – жыццё – маліна?

Сацсеткі. Трэба падпісацца!

Мінулыя выпускі:

#Беларусь #лукашэнка #Эплбаўм
Комментарии
Автор

Гэта першае нашае інтэрв’ю на ангельскай мове. Будзем удзячныя за падтырмку :)


🍎 Самы сок:
00:00 – лепшыя моманты
00:31 – Эплбаўм і Беларусь, праблемы ідэнтычнасці і правал Савецкага Саюза
05:29 – ці перамог Лукашэнка, чаму ён дрэнны хлопец і прычым тут Сі Цзінпінь
11:07 – Пратасевіч, дэмакратыя пад пагрозай і як Орбан і Трамп хочуць захапіць уладу
15:13 – Трамп – вар’ят. Дрэнны сцэнар для свету, калі ён стане прэзідэнтам ЗША
17:03 – Расія можа перамагчы Украіну?
17:50 – як Польшча намагалася перацягнуць Лукашэнку на бок Захаду
20:56 – Беларусь – гэта ўжо ГУЛАГ?
23:56 – хто выратаваў Лукашэнку і ці ёсць у яго план
25:45 – чаму Пуцін не паглынае Беларусь і чаму Ціханоўская – выклік для Расіі
29:39 – перамога дэмакратыі ў Беларусі = змена сітуацыі ў рэгіёне
33:24 – у чым сіла Ціханоўскай
39:12 – што не так з санкцыямі і чаму Польшча/Літва зачыняюцца ад беларусаў
42:23 – калі скончыцца вайна і навошта Пуціну Кіеў
45:13 – ці можа вайна распачацца ў Еўропе і ў чым аптымізм Эплбаўм
48:02 – беларускія карані Эплбаўм і Сікорскага
50:30 – жыццё – маліна?

malina_by
Автор

О, гэта ўжо вельмі цікава 👍🏻 Пашырайце такія інтэрвію. Гэта вельмі важна! Беларусы павінны ведаць думкі нашых заходніх хаўрусьнікаў 🤍❤️🤍 🤝 🇺🇸

gregorywanderhill
Автор

Было б выдатна, калі б выклалі гэта інтэрв'ю яшчэ раз без перакладу🙏🏻 Дзякую за размову❤

yanka
Автор

Яшчэ не глядзела, але - ваў! Вось гэта ўзровень! Захапляюся гэтай жанчынай!

irinaburdenkova
Автор

Выдатнае інтэрв'ю! Сапраўды цікава было паслухаць погляд з далёкага боку на нашу сітуацыю

abcdpv
Автор

"Маліны" і Мікіта - малайцы! Сур'ёзная суразмоўца, сур'ёзны падыход, цікавыя пытанні і адказы. Дзякуй!
Было б файна, каб усе мы выраслі і глядзелі на жыццё аптымістычна, то бок з большай вышыні і адлегласці. Бо гісторыя кіруе нашымі лёсамі, мы толькі памагатыя ў працэсе.

elinasvirydovich
Автор

Нарэшце! Энн вельмі дасведчаны спецыяліст па нашаму рэгіёну, валодае мовамі і разумее тутэйшы кантэкст. Дарэчы, яна таксама вельмі годная асоба! Будзе цікава, спадзяюся..

maxovgrom
Автор

Супер! Мікіта, браво👏🏻 вельмі цікавае інтэрв‘ю!

veranikazasimovich
Автор

Мелкозёров выходит на международный уровень

chumandrakon
Автор

Цудоўнае інтэрв'ю і вельмі важны пасыл "не варта быць песімістам", пры тым што спадарыня Эплбаум велмі добра ведае усе страшныі дэталі.

alaksiejstankievicx
Автор

Thank you for the wonderful guest, a very educated and intelligent woman. Дзякуй за размову.

tatsianaalexandra
Автор

Вось гэта нечакана - Мікіта, мае віншаванні! Спадзяюся, што аднойчы пабачым на маліне і Цімаці Снайдэра😊 Таксама хацелася б пабачыць у Вас Розу Маратаўну Турарбекаву - памятаю яе як выдатную выкладчыцу. Упэўнена, што яна была б і выдатнай суразмоўцай❤

sofiache
Автор

Анн Эпэлбаўм крутая, адна з найлепшых амерыкнскiх журналiстак. прыемна бачыць яе на малiне. падабайка!

MrGegorov
Автор

Выдатная госця. Я чытала некалькі яе кніжак. Усім раю! Знайду час і пагляджу ўсе інтэрвью.

Fhjk
Автор

Адразу падабайка. Дзякуй за працу. Жыве Беларусь!!!

АлесьЯцкоў
Автор

Калі гэта магчыма - зрабіце версію на англ мове (цікава пачуць інтанацыю ў адказах)!
Размова - АГОНЬ! Выдатная праца жаночага перекладу!

DiShOnline
Автор

Спадзяюся, некалі ў Кобрыне будуць прадавацца кнігі Эплбаўм у перакладзе на беларускую. Во гэта будзе гістарычная справядлівасьць!

depresiuny_pirazok
Автор

Жыве Беларусь 🤍♥️🤍
🇦🇲🇦🇲🇦🇲🙏🤍♥️🤍🤍♥️🤍🤍♥️🤍

Chumasi
Автор

ваў ваў ваў. Велмі спадабалася. Прыемная размова. Кароткая і па справе. Дзякуй за такую асалоду)

zhuk_tutejshy
Автор

Гэта вогнішча!🔥🔥🔥 Шчыры дзякуй за выдатную працу, надзвычай цікавую госьцю і дужа файнае інтэрв'ю!❤

lailailaylazubrania